← К описанию

АлёнКа - Аб вечным. Запіскі эзатэрыка



© АлёнКа, 2017


ISBN 978-5-4485-0625-3

Создано в интеллектуальной издательской системе Ridero

Прадмова

Ёсць пытанні аднадзёнкі, ні для чаго непатрэбныя, нічаму не вучачыя – іх можна б і не задаваць зусім. А ёсць пытанні з веку ў век перад чалавецтвам паўстаючыя, патрабуючыя пошуку адказу на іх зноў і зноў, раз за разам – на тэмы невычарпальныя, а толькі зачэрпваемыя з крыніцы ведаў то адной светлай галавой, то другім ніяк не заспакойваючымся на дасягнутым чалавекам.

Што такое час, як не ўяўленне аб ім?

Дзе знаходзіцца, калі ёсць, мяжа, аддзяляючая дабро ад зла?

Мужчына праз жанчыну, жанчына праз мужчыну – а інакш як пазнаць свет?

Не судзі, а то што?..

Калі верыць, то як?

Татэмізм – цемрадзь прашчураў?

Не!

Веданне імі сябе!

Сапраўды спараджэнне культуры табу?

Не!

Яно ўзнікла як вынік няўмення любіць.

Сёння на самым дне, заўтра на вышыні.

Быць.

Як у кнігу глядзець у люстра-людзей наўкол, у люстра-падзей – так уведаць, хто я, хто ты ёсць, хто ён.

Трэба быць.

Кім і як – прачытай. Раптам знойдзеш у кнізе ў мяне ты радкі пра сябе.

Пытанняў розных шмат існуе.

А адказы на іх ёсць сутнасць адлюстраванне ўсяго толькі аднаго закона: адзінства і барацьбы супрацьлегласцяў, у сукупнасці ўтвараючых асобу Бога. Такім чынам, шукаючы адказы на вечныя пытанні, мы знаходзім Бога. А спазнанне Адзінага садзейнічае ўзнікненню ўнутранай патрэбы раіць – навучаць як да раю дайсці.

Хто жадае патрапіць у рай?1

Частка першая. Тэарэтычная

Аб часе

Чаму іншы раз час цягнецца так доўга? Або, насупраць, бяжыць так хутка? Калі, нарэшце, настане паваротны пункт у маім лёсе? Ад чаго залежыць час наступлення якой-небудзь значнай падзеі ў жыцці? Чым абумоўлены затрымкі ў выпадку, калі падзея з'яўляецца доўгачаканай? Час не надышоў… Чаму не надышоў? І што гэта такое – час? адчуванне часу? І па якой прычыне ён адсутнічаў да з'яўлення міфічнага Кронаса? Мы можам умяшацца ў час развіцця падзей? Якім чынам?

Аднаго разу, разважаючы такім вось чынам, убачыла сон.

«Сяджу ў пясочніцы з Дзімам Л. (мой былы вучань, ён ужо скончыў школу). Вучу яго разумець па гадзінніку. Гадзіннікаў тры. На двух я растлумачыла яму, што да чаго, трэці трымаю ў руках, хачу павучыць пераводзіць час (гадзіннікі кардонныя, з рухаючыміся стрэлкамі, таму на іх можна ўстанавіць які хочаш час)».

Калі прааналізаваць гэты сон, стане зразумела, што магчымасць кіравання часам існуе: гадзіннікі кардонныя, стрэлкі на іх пераводзяцца ўручную, значыць, і наша жыццё, жыццёвая плынь, ход падзей, час іх ажыццяўлення – у нашых руках. Л. утворана ад слова «ліпнуць». Кагосьці, хто прыліпне (прыб'ецца, прылепіцца, прыклеіцца) да мяне (як варыянт, таго, каго я «склею»), я буду вучыць разумець па гадзінніку, вучыць пераводзіць час. Яшчэ адзін нюанс. Гадзіннікаў было тры. Адзін з іх, відаць, адпавядае прошламу часу, другі – цяперашняму і трэці – будучаму. Перавесці можна было толькі трэці гадзіннік. Значыць, мы не можам змяніць прошлае, ужо позна змяняць сучаснасць, але мы можам адрэгуляваць сваю будучыню, прааналізаваўшы прошлае і цяперашняе. Хаця, пачакайце, усе гадзіннікі былі кардонныя, усе можна было перавесці, ды толькі я вырашыла папрактыкавацца на апошнім, прадэманстраваць магчымасці рэгуліроўкі часу чалавекам на прыкладзе карэкціроўкі сваёй будучыні.

Змяніць прошлае. Я ўжо разважала раней аб магчымасці павярнуць час назад. Прывяду зараз гэтыя разважанні.

Дапусцім, вы асэнсавалі, што дзесьці год дзевяць таму назад зрабілі вялізную памылку, выйшаўшы замуж не за таго чалавека, і зараз хацелі б яе выправіць. Паверце, вам нішто не перашкаджае гэта здзяйсніць – трэба толькі вярнуцца ў думках у той час, які прынята называць прошлым. Якім чынам вяртанне можна ажыццявіць на практыцы? Вазьміце старэнькі фотаальбом, адшукайце свае фотакарткі дзевяцігадовай даўніны, пажадана таксама знайсці некалькі тагачасных шлягераў. Пасля чаго дастаткова сесьці на ўтульную канапу, уключыць тую самую музыку, і, прагледзеўшы напярэдадні фотаздымкі, заплюшчыць вочы і расслабіцца ў той ступені, якая дазволіць вам дэталёва ўзнавіць падзеі даўно мінулых дзён. Атрымалася? А зараз пракруціце тое ж самае кіно яшчэ раз, адначасна выконваючы работу над памылкамі. І калі вы раптам заўважылі, што, запісваючы на дошцы дату, замест 2011 года ненаўмысна напісалі 2002, значыць, у вас атрымалася адкруціць стрэлкі гадзінніка да той кропкі, з якой цяпер можна пачаць усё спачатку!